Азаранка — трэцяя ў рэйтынгу WTA, Шарапава — другая

Другую пазіцыю заняла расіянка Марыя Шарапава. Яна выйграла турнір у Індыян-Уэлсе, абыграўшы ў фінале Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:2, 6:2.

Азаранка знялася з турніру на стадыі чвэрцьфіналу з-за траўмы галенастопа. Летась беларуска стала пераможцай у Індыян-Уэлсе.

У 25-гадовай Марыі Шарапавай 10015 ачкоў, у 23-гадовай Вікторыі Азаранкі — 9575. Першай ракеткай свету застаецца 31-гадовая амерыканка Серэна Уільямс — у яе 10365 ачкоў.

У чэмпіёнскай гонцы лідыруе Азаранка (3350 ачкоў), Шарапава на другім месцы (2295 ачкоў).

Калаж — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі