Вікторыя Азаранка ў паўфінале турніру ў Пекіне
У ¼ фінала першая ракетка свету перамагла швейцарку Раміну Апрандзі — 6:2, 6:0.
На чарзе ў Вікторыі гульня з пераможцай сустрэчы Карла Суарэч-Навара (Іспанія) — Марыён Барталі (Францыя).
Прызавы фонд турніру ў Пекіне складае 4 мільёны 828 тысяч 050 долараў.