"Віягру" без рэцэпта больш не купіш?
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў адной з мінскіх аптэк.
У другой аптэцы, аднак, карэспандэнту сказалі, што прэпарат па-ранейшаму можна купіць свабодна.
Па словах аптэкараў, і раней "Віягру" трэба было купляць па рэцэптах ад лекара. Аднак медыкі такіх рэцэптаў не выпісвалі, і пакупнікі маглі свабодна купіць лекі.
Цяпер Мінздароўя разаслала па ўсіх аптэках ліст, у якім прыгразіла пакараннямі за продаж лекаў без рэцэптаў. Як кажуць медыкі, гэтая мера скіраваная супраць самалекавання.