Вольга Гайдукова: Атрымалі першы ліст з турмы, настрой у сына не вельмі...

Вось што распавяла Еўрарадыё яго маці Вольга Пятроўна:

"У яго настрой не вельмі, бо гэта якраз той перыяд, калі з ім ніякага кантакту не было... Ліст ён пісаў 29-га [лістапада], адправілі яго з Віцебска 3-га, 4-га [снежня] мы атрымалі. 3-га чысла ён ужо сустракаўся з адвакатам і допыт у яго быў... Ён у канцы свайго ліста напісаў: "Жыве Беларусь!".

Нагадаем, навапалачаніна затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, пасля чаго перавезлі ў Мінск. КДБ выступіў з афіцыйнай заявай, у якой сцвярджалася, што хлопец “быў затрыманы падчас закладкі капсулы з інфармацыяй палітычнага і эканамічнага характара”, прызначанай для замежных спецслужб. Паведамлялася таксама, што яго падазраюць у “здрадзе дзяржаве”.

Родныя і паплечнікі Гайдукова гавораць аб яго невінаватасці і тлумачаць затрыманне палітычнымі прычынамі — ён быў актывістам дэмакратычнага руху. На мінулым тыдні Андрэя Гайдукова з СІЗА КДБ у Мінску перавялі ў Віцебск, у СІЗА №2.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі