Яўгена Канстанцінава дапыталі ў КДБ як сведку па справе Андрэя Гайдукова

Лідар незарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Саюз маладых інтэлектуалаў" Яўген Канстанцінаў даў падпіску пра неразгалошванне.

У каментары БелаПАН хлопец паведаміў, што прасіў пра сустрэчу з Гайдуковым, але атрымаў адмову.

Нагадаем, што 23-гадовага Гайдукова затрымалі 8 лістапада. Яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Паводле версіі КДБ, хлопца затрымалі падчас "закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы". Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі