Юлія Скалковіч стала "Міс Беларусь — 2012" (фота)
Фінал Нацыянальнага конкурса прыгажосці прайшоў у пятніцу ў сталічным Палацы спорту. На ім прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Юлія Скалковіч, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, якая жыве ў вёсцы Клейнікі Брэсцкага раёна, была выбраная з 10 удзельніц. Акрамя залатой кароны яна атрымае 50 мільёнаў рублёў.
Фота — bymedia.net