Замежнікам афіцыйна забаранілі разлічвацца рублямі на памежных АЗС
Заліваць паліва ў аўто з замежнымі нумарамі на прыгранічных запраўках будуць толькі за долары, еўра і расійскія рублі.
Адпаведную пастанову прыняў урад сумесна з Нацбанкам. Забарона будзе распаўсюджвацца не толькі на памежныя тэрыторыі, але і на міжнародныя аўтатрасы, паведамляе Інтэрфакс-Захад.
Дэ-факта такую сістэму разлікаў увялі ў Беларусі ад 1 чэрвеня на падставе ведамаснага распараджэння канцэрну “Белнафтахім”. Рашэнне прынялі ў адпаведнасці з лістом Нацбанка наконт пашырэння пераліку тавараў і паслуг, за якія можна разлічвацца валютай.