Заўзятараў на матч БАТЭ - "Баварыя" пусцяць за дзве гадзіны да гульні

Каб правесці неабходныя працэдуры максімальна хутка, да заўзятараў будзе ўжывацца індывідуальны падыход, які ў той жа час не адаб'ецца на якасці надглядных мерапрыемстваў, абяцаюць праваахоўнікі. Пункты пропуску пачнуць працаваць за дзве гадзіны да пачатку матчу, а іх колькасць будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку наведвальнікаў.

Для гледачоў з грувасткай ручной паклажай з абодвух бакоў стадыёна будуць арганізаваныя 11 камер захоўвання, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 2 кастрычніка ў 21.45 на мінскім стадыёне "Дынама" адбудзецца футбольны матч групавога раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж камандамі БАТЭ і "Баварыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі