Рэзалюцыя СПЧ ААН заклікае Лукашэнку пачаць дыялог з апазіцыяй

Рэзалюцыя СПЧ ААН заклікае Лукашэнку пачаць дыялог з апазіцыяй

Савет ААН па правах чалавека (СПЧ) прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

Дакумент заклікае Аляксандра Лукашэнку пачаць дыялог з апазыцыяй, перадае РІА "Новости". Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца, што беларускія ўлады абавязаныя стварыць умовы для празрыстага і бесстаронняга расследавання усіх паведамленняў пра парушэнні правоў чалавека ў кантэксце выбараў. Асобная ўвага звяртаецца на сцвярджэнні пра катаванні і жорсткае, бесчалавечнае або прыніжальнае для годнасці абыходжанне і пакаранне затрыманых і пратэстоўцаў. СПЧ ААН заклікае афіцыйны Мінск гарантаваць доступ да правасуддзя і кампенсацыю шкоды для ахвяр, а таксама поўную адказнасць вінаватых.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў адказ заявіў, што беларускія ўлады самі вырашаць праблемы ў краіне.

З праектам рэзалюцыі ад імя краін Еўрасаюза выступіл Германія. Падтрымалі яго 23 краіны-чальцы СПЧ, супраць прагаласавалі дзве, устрымаліся 22.

Расія прапанавала 17 паправак, але ніводная з іх не была прынятая.

Рэзалюцыі СПЧ ААН носяць рэкамендацыйны характар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі