РФ хоча выкарыстаць Малдову супраць Украіны, як робіць з Беларуссю — Санду

Мая Санду / newsmaker.md
Мая Санду / newsmaker.md

Расія хоча выкарыстаць Малдову супраць Украіны так, як яна выкарыстоўвае Беларусь. Такую заяву зрабіла прэзідэнт Малдовы Мая Санду. Паводле яе слоў, таму РФ і робіць спробы змяніць уладу, каб устанавіць у Кішынёве "прарасійскі рэжым". Такі, як у Беларусі, куды Масква збіраецца завезці тактычную ядзерную зброю, піша newsmaker.md.

"Гэта менавіта тое, што Расійская Федэрацыя хоча зрабіць у выпадку з Малдовай, — кажа Санду. — Аднак сёння ў Малдове ёсць незалежная ўлада, абраная яе грамадзянамі, якая працуе на карысць грамадзян і Малдовы, таму яе нельга выкарыстоўваць так, як выкарыстоўвалі б прарасійскае кіраўніцтва".

Прэзідэнт Малдовы гэтымі словамі нагадала, што цяперашняя ўлада ў РБ не абраная яе грамадзянамі і не працуе на іх карысць, і на карысць Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі