РФ плаціць за лаяльнасць "Іскандэрам", які Лукашэнку небяспечна выкарыстоўваць

Мара Лукашэнкі спраўдзілася. Цяпер можна яшчэ больш пагражаць Захаду / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Мара Лукашэнкі спраўдзілася. Цяпер можна яшчэ больш пагражаць Захаду / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусь атрымала ад Расіі ракетны комплекс "Іскандэр", пра які даўно марыў Лукашэнка. Беларускія вайскоўцы будуць выкарыстоўваць яго незалежна ад расійскага войска. Далёкасць комплексу — 500 кіламетраў. Да гэтага ў Беларусі былі комплексы далёкасцю не больш за 300 кіламетраў.

Еўрарадыё даведалася, чаму "Іскандэр" перайшоў да Беларусі толькі цяпер і што Лукашэнка можа з ім рабіць.
 

Што такое "Іскандэр"?

"Іскандэр" — гэта ракетны комплекс, які адрозніваецца не толькі высокай далёкасцю, але яшчэ і дакладнасцю. А таксама можа несці ядзерную зброю.

Россия платит за лояльность “Искандером”, но Лукашенко опасно его использовать
Комплекс "Іскандэр" / Міністэрства абароны

У зоне баявых дзеянняў "Іскандэры" здольныя знішчаць сістэмы СПА і СРА, камандныя пункты і вузлы сувязі, самалёты і верталёты на аэрадромах, аб'екты інфраструктуры, згуртаванні войскаў і тэхнікі, іншыя АТРК [аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы. — Еўрарадыё], дывізіённую артылерыю, караблі,апісвае "Іскандэр" тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

"Іскандэр" лічыцца адным з найлепшых ракетных комплексаў Расіі. Таму начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Беларусі Руслан Чэхаў асабліва выхваляўся тым, што беларусы атрымалі "Іскандэр".

"Іскандэр" — гэта сучасны комплекс, гэта прастата ў эксплуатацыі, надзейнасць, манеўранасць, агнявая моц... у Рэспубліцы Беларусь цяпер знаходзіцца дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць любую задачу, — заявіў Чэхаў.

Для Украіны "Іскандэр" вельмі небяспечны, кажа ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.

Таму што тут балістычныя ракеты з вельмі складанай траекторыяй для ўсіх СПА, якія цяпер ёсць на ўзбраенні Украіны. Нават сучаснае СПА Украіны для іншых мэтаў, напрыклад, для крылатых ракет, БПЛА, авіяцыі.

Супраць балістычных ракет, напрыклад, СПА "Пэтрыёт", але пакуль Украіна не мае такіх комплексаў.
 

Купіў ці выпрасіў?

Аляксандр Лукашэнка даўно марыў пра іскандэры. У лістападзе 2021 года ён заявіў, што яму патрэбныя некалькі "Іскандэраў", каб размясціць іх на захадзе і на поўдні Беларусі.

"Іскандэр" з'явіўся ў Беларусі. 1 лютага 2022 года яго заўважыла MAXAR Technologies. А калі пачалася вайна, галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны паведамляў аб абстрэлах з тэрыторыі Беларусі "Іскандэрамі", але расійскімі. Навошта ж тады Крэмль перадаў беларускай арміі "Іскандэр" цяпер?

Россия платит за лояльность “Искандером”, но Лукашенко опасно его использовать
Радыус дзеяння "Іскандэраў", якія знаходзіліся ў пачатку лютага 2022 года на палігоне "Рэпішча" Магілёўскай вобласці / MAXAR Technologies

Палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што незразумела нават, на якіх умовах Беларусь атрымала комплекс. Падобна на тое, што Лукашэнка пад шум вайны выпрасіў жаданую "цацку". У траўні 2022 года Лукашэнка заявіў, што Беларусь купіла ў Расіі комплексы, праўда, ніякіх пацвярджальных дакументаў дагэтуль не было відаць. І незразумела, дзе цяпер іншыя "Іскандэры".

Лукашэнка казаў пра "Іскандэры" нашмат-нашмат раней за 2021 год. Пытанне ў тым, чаму зараз гэта з'явілася на парадку дня. Тут шмат незразумелага. Ці праўда, што гэты ракетны комплекс перададзены Беларусі, ці праўда, што ён з'яўляецца ўласнасцю беларускай дзяржавы? Калі так, то на якіх правах? Беларусь яго купіла ці ўзяла ў арэнду?

Лукашэнка ўвесь час заяўляе, што з захаду Беларусі пагражае NATO, з тэрыторыі Польшчы вось-вось пачнецца напад. Не выключаю, што на расійскую эліту гэта ўдзейнічае. Калі яны жывуць у шорах нейкіх фобій, то на гэтых фобіях вельмі лёгка граць.

І Лукашэнка, скарыстаўшыся сітуацыяй, змог атрымаць тое, чаго не мог атрымаць доўгі час ад Расіі, таму што Расія не хацела перадаваць сучаснае ўзбраенне Беларусі.
 

Расія купляе лаяльнасць

Россия платит за лояльность “Искандером”, но Лукашенко опасно его использовать
Так выглядае жылы дом у Краматорску пасля атакі "Іскандэра" / Yevgen Honcharenko / EPA

Дакладна сказаць, ці азначае такі крок новы план па атацы на Украіну з Беларусі, немагчыма. Аднак пра ядзерную пагрозу ў любым выпадку размова не ідзе, працягвае Карбалевіч.

Лукашэнка шмат разоў палохаў Захад. Але была даволі ясная заява той жа Захаравай, прадстаўніцы МЗС Расіі, што планаў перадачы ядзернай зброі Беларусі няма. Думаю, гэтай заявай і варта кіравацца. А ўсё астатняе — пужалкі для Захаду. Расія вельмі чулліва ставіцца да таго, каб перадаваць камусьці ядзерную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі