Ростурызм абвясціў адпраўку турыстаў у Турцыю незаконнай
Расійскае Федэральная агенцтва па турызме выступіла з заявай наконт адпраўку грамадзян Расіі на адпачынак у Турцыю. Паводле ведамства, цяпер у гэтай краіне “склаліся абставіны, якія сур’ёзна ўскладняюць прыняцце мер па абароне расійскіх грамадзян і аказанне ім апякунства з боку Расійскай Федэрацыі”. Гэта кваліфікуецца як бяспекі турыстаў. У сваю чаргу паслуга, якая можа патэнцыйна нанесці шкоду спажыўцу, павінна здымацца з рэалізацыі, каб не парушыць заканадаўства аб правах спажыўцоў.
У Ростурызме падкрэслілі, што аказанне паслугаў па арганізацыі вандровак расійскіх турыстаў у Турцыю ва ўмовах пагрозы тэрарызму “з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства Расійскай Федэрацыі і цягне за сабой прымяненне да вінаватых мер юрыдычнай адказнасці”.
Турфірмам рэкамендуюць прыпыніць рэалізацыю ўсіх турыстычных прадуктаў у Турцыі, у тым ліку праз трэція краіны. Апроч таго, удзельнікам турыстычнага рынку Расіі рэкамендуюць скасаваць ужо дзеючыя дамовы з кліентамі і ўрэгуляваць усе фінансавыя пытанні ў дасудовым парадку.
24 лістапада турэцкія ваенныя збілі расійскі бамбардзіроўшчык, які заляцеў на тэрыторыю Турцыі з боку Сірыі. Турэцкія ўлады заявілі, што маюць права абараняць сваю паветраную прастору. Расійскі бок у сваю чаргу назваў гэта "ударам у спіну" і прыгразіў Турцыі санкцыямі.
Фота: minsk.admir.by