Роўмінг у ЕС стаў бясплатным
З 15 чэрвеня ў ЕС адмянілі аплату за роўмінг для абанентаў сотавай сувязі. У краінах Еўрасаюза пачаў дзейнічаць закон аб адмене міжнароднага роўмінгу. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер назваў гэты дзень гістарычным.
У заяве Еўракамісіі адзначаецца, што “канец збораў на роўмінг — гэта сапраўдная еўрапейская гісторыя поспеху”. Аднак пакуль невядома, ці не прывядзе новаўвядзенне да павышэння цэн на ўсе паслугі мабільнай сувязі ў Еўрасаюзе.
Грамадзянам краін, якія ў ЕС не ўваходзяць, плаціць за роўмінг давядзецца і далей.
Goodbye #roaming! Historic day tomorrow as roaming charges in the #EU will become a thing of the past. My statement: https://t.co/KPlcnul3Er pic.twitter.com/RLo0s9UL0o
— Jean-Claude Juncker (@JunckerEU) 14 июня 2017 г.