Румас: На сямейны капітал атрымоўваем у чэрвені 8,65 мільёна долараў

У нашай краіне працягваецца вылучэнне сродкаў для праграмы сямейнага капіталу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.

"У чэрвені мы атрымоўваем 8,65 млн долараў сямейнага капіталу, і ўжо актыўна прыступаем да разгляду праектаў", — адзначыў ён.

Нагадаем, што часовая праграма сямейнага капіталу пачала дзейнічаць сёлета. Яна разлічаная да 31 снежня 2019 года. Аднаразовая дзяржаўная выплата ў 10 тысяч долараў налічваецца кожнай сям'і, у якой нараджаецца трэцяе або наступнае дзіця. Скарыстацца грашыма можна толькі пасля таго, як гэтаму дзіцяці споўніцца 18 гадоў.

У сярэдзіне траўня паведамлялася, што грошы па праграме налічаныя першым 116 сем'ям — агулам 1 млн 160 тысяч долараў.

На сямейны капітал ужо вылучана больш за мільён долараў

Сямейным капіталам беларусы змогуць разлічвацца за платныя медпаслугі

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі