Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

Мінчанін Аляксей Васілеўскі выкладвае на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гісторыю пра ружы. Набыў жонцы 15 руж па 50 см. Дома, калі разгарнуў паперу, кветкі падаліся карацейшымі. Памераў. Ніводная з 15 ружаў не дасягала 50 см і блізка: 42-43 см і тое, з бутонам. А карацейшыя ружы, адпаведна, мусяць і каштаваць па-іншаму.

Бярэм рулетку і ідзем па кветі. Ніхто з прадаўцоў ля чыгуначнага вакзала ў Мінску не супраць, каб кветкі памералі. Прадавец Святлана выцягвае з пачка "пяцідзясятак" дзве ружы. Па недасведчанасці мераем разам з бутонам:

Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

"Вось глядзіце: ёсць ружы 54 см, 50 см, а можа быць і 42. У пачцы з ружамі па 50 см можа быць ружа 40 см. Я яе як саракушку і прадаю. На мінус 2-3 см ружа можа прыйсці з парніка карацейшая. Мы, да таго ж, падразаем. Бывае, тры разы падрэжаш, сантыметры і сышлі".

Па словах прадаўцоў, ружы з парнікоў паступаюць сухімі, трэба абрэзаць і паставіць у ваду, каб кветкі "напіліся". Падразаюць ружы раз на дзень максімум на 2 см. Таму, тэатрэтычна, за тыдзень ружа можа стаць карацейшай на 10 см.


"Калі ружа, якая мусіць быць 60 см, на самой справе — 53 см, трэба яе кошт знізіць. Калі такая ружа — 57 см, пакідаем кошт ранейшым, — тлумачыць прадавец. — Ці наадварот, прыходзіць мне ружа саракоўка, але яна 45 см, прадаю па кошце 40 см. Не магу прадаць даражэй, бо яна прыйшла да мяне як 40 см".

Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

А вось прадавец Дзяніс прадае "сямідзясятку" па тры рублі, як "шасцідзясятку": ружы з "люрэксам" ідуць кепска, даводзіцца абразаць. Таму з 70 см ужо атрымалася 62 см. Як бачым, у многім кошт ружы залежыць ад сумлення прадаўца. 

Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

У цяплічнай гаспадарцы, дзе вырошчваюцца ружы, кажуць:

"Калі прадаўцы атрымалі тысячу пяцідзесяцісантыметровых ружаў па пэўным кошце, па ім жа мусяць іх і прадаць".

Там жа Еўрарадыё тлумачаць схему цэнаўтварэння: калі кветка мае даўжыню 52, 55 і 57 сантыметраў, яе прадаюць як "пяцідзясятку".

Ружы і сантыметры: ці падманваюць прадаўцы кветак?

Праўда, кветкі, якія набыў Аляксей, былі "сухімі" і непадрэзанымі, і без бутона іх даўжыня склала максімум 40 сантыметраў. Відавочна, што тут справа не ў ружах, а ў прадаўцах. Кіраўніцтва прадпрыемства, якое вырошчвае ружы, у курсе сітуацыі: перад Аляксеем выбачыліся. На наступным тыдні будзе вядома, ці вернуць мужчыну грошы, якія ён пераплаціў за ружы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі