Рызыка ўцягвання беларускіх вайскоўцаў у вайну як ніколі высокая — Кабанчук

Бронетэхніку з Гродзеншчыны перакінулі ў Гомельскую вобласць

Бронетэхніку з Гродзеншчыны перакінулі ў Гомельскую вобласць / t.me/zapadny_rubesz/

“Рызыка прамога ўцягвання беларускіх вайскоўцаў у вайну [Расіі супраць Украіны] як ніколі высокая”, заявіў у відэазвароце прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук.

"Рашучыя і паспяховыя дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў і відавочная разгубленасць і няздольнасць расійскага дыктатара Пуціна даць на іх адэкватны адказ прымушаюць і яго хаўрусніка Лукашэнку прымаць ліхаманкавыя рашэнні і манеўраваць паміж кепскімі і вельмі кепскімі рашэннямі, — кажа Кабанчук. — Зараз мы правяраем інфармацыю, якая пакажа, ці задзейнічаныя пэўныя сілы з боку афіцыйнага Мінска ў Курскай вобласці".

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета звярнуўся да салдат і прапаршчыкаў, малодшых і старшых афіцэраў, "якія служаць рэжыму ў Беларусі". Ён нагадаў ім, што "любы загад прыняць удзел у баявых дзеяннях супраць Украіны будзе злачынным". Таму раіць яго не выконваць, але "бяспечным для сябе чынам" (напрыклад, "тэхніка можа сапсавацца ў самы апошні момант, а здароўе — падвесці"). У выпадку ж патраплення на фронт, Вадзім Кабанчук раіць здавацца ў палон Узброеным сілам Украіны. "Больш за тое, вы можаце перайсці на бок Украіны і ўвайсці ў шэрагі добраахвотнікаў, каб змагацца і за свабоду Украіны, і за свабоду Беларусі", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі