Саакашвілі нечакана прыехаў на дзень народзінаў Януковіча
Прэзідэнт Грузіі Міхеіл Саакашвілі нечакана прыехаў у пятніцу ў Кіеў, каб павіншаваць свайго калегу Віктара Януковіча з 60-годдзем.
Як нагадвае украінская прэса, Саакашвілі - кум экс-прэзідэнта Віктара Юшчанкі, а на прэзідэнцкіх выбарах падтрымаў экс-прэм'ерку Юлію Цімашэнку.
Мае намер прыехаць на свята і прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, чые адносіны з калегамі з Беларусі і Грузіі складаліся не найлепей, нагадвае ўкраінская прэса.
Павіншавала Януковіча і Юлія Цімашэнка на старонцы газеты "Коммерсант-Украина". Яна пажадала Януковічу "пакінуць след у гісторыі краіны, стаць сапраўдным кіраўніком дзяржавы, які б абараняў інтарэсы ўкраінцаў, а не пляваў на іх".
Ровар падарылі Януковічу прадстаўнікі руху "Стоп цэнзуры!". Яны пажадалі, каб прэзідэнт ездзіў на працу і на ровары, як Барак Абама, Джордж Буш, Герхард Шродэр, Дэвід Кэмеран і Нікаля Сарказі.