Сабаленка адстае ад першай ракеткі свету на 470 ачкоў

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

У панядзелак, 17 ліпеня, апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Яго па-ранейшаму ачольвае Іга Свёнтак з Польшчы. Арына Сабаленка адстае ад першай ракеткі свету на 470 ачкоў. На Уімблдоне яна ўпусціла шанец абагнаць Свёнтак, калі не змагла выйсці ў фінал. Пры гэтым Сабаленка мае намер закончыць сезон на чале сусветнага рэйтынгу.

Вікторыя Азаранка паднялася з 20-га на 19-е месца, Аляксандра Сасновіч — з 69-га на 64-е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі