Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету

Арына Сабаленка і яе трафей / wtatennis.com

Арына Сабаленка і яе трафей / wtatennis.com

Арына Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету. Гэтая ўзнагарода названа ў гонар амерыканскай тэнісісткі Крыс Эверт. Урачыстая цырымонія прайшла ў Нью-Ёрку.

Сабаленка — 29-я тэнісістка ў гісторыі, якая атрымала адну з найвышэйшых узнагарод. У 2012-2013 гадах першай ракеткай свету была беларуска Вікторыя Азаранка.

"Пасля перамогі ў адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пачатку 2023 года падумала, што ўзначаліць сусветны рэйтынг не такая ўжо і нязбытная мара. Шмат працавала над сабой і цяпер стала той, што спрабуе сысці як мага далей, каб ніхто не мог мяне дагнаць", — пракаментавала сваю ўзнагароду Сабаленка.

Перад ёй сусветны рэйтынг узначальвала Іга Свёнтак з Польшчы. Яна пратрымалася з красавіка 2022-га. Аднак на адкрытым чэмпіянаце ЗША Свёнтак выбыла ў 1/8 фіналу і не абараніла тытул, страціла важныя ачкі. Арына Сабаленка дайшла да фіналу, у якім прайграла, але гэтага было дастаткова, каб стаць першай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі