Сабаленка і Азаранка сустрэнуцца ў парным разрадзе на турніры ў Маямі
Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка сустрэнуцца ў паўфінале парнага разраду на турніры ў Маямі. Сабаленка паспяхова выступае разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі, а Азаранка — з аўстралійкай Эшлі Барці. У 1/4 фіналу першыя абыгралі Габрыелу Даброўскі з Канады і Сюй Іфань з КНР — 6:2, 6:2, а другія — Дар'ю Юрак з Харватыі і Ралуку-Ёану Алару з Румыніі — 6:1, 6:3.
Паўфінальны паядынак прызначаны на пятніцу, 29 сакавіка. У фінале дакладна будзе прадстаўлена Беларусь.