Сабаленка выйдзе супраць Азаранка на US Open

Сабаленка выйдзе супраць Азаранка на US Open

У 1/64 фіналу адзіночнага разраду тэніснага турніру US Open сустрэнуцца дзве беларускія спартоўкі. 

Па выніках лёсавання стала вядома, што Арына Сабаленка (9-ая ў рэйтынгу WTA) будзе спаборнічаць з Вікторыяй Азаранка (41), піша "Прессбол".

Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч (45) у першым крузе турніру выйдзе супраць амерыканкі Джэніфер Брэдзі (65). 

Сустрэчы 1/64 фіналу пройдуць 26 і 27 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі