Сабаленка захавала другі радок у рэйтынгу, Азаранка ўжо 18-я ракетка свету

Лідары ўтрымліваюць свае пазіцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Лідары ўтрымліваюць свае пазіцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У панядзелак Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала абноўлены рэйтынг. Іга Свёнтак з Польшчы застаецца першай ракеткай свету, беларуска Арына Сабаленка — па-ранейшаму другая (у яе было няўдалае выступленне на турніры ў Рыме). Вікторыя Азаранка апусцілася на радок і ўжо 18-я ракетка свету. Аляксандра Сасновіч страціла шэсць пазіцый і цяпер 50-я ў рэйтынгу.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў лідыруе іспанец Карлас Алькарас. Беларус Ілля Івашка з 73-га месца апусціўся на 86-е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі