Сабаленка заняла дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу
Беларуска Арына Сабаленка паднялася на адну прыступку ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і заняла дзявятае месца.
Узняцца ў рэйтынгу ёй дапамог выхад у турнір фіналу ў амерыканскім Сан-Хасэ. У фінале, дарэчы, наша тэнісістка прайграла кітаянцы Чжэн Сайсай.
У абноўленым рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок — на 39-е месца. Аляксандра Сасновіч таксама страціла адну пазіцыю — яна 46-я, Вера Лапко згубіла адразу 14 пазіцый і апынулася на 135-м месцы.