Сабаленка застаецца першай ракеткай свету
Іга Свёнтак перамагла ў Пекіне
Апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Арына Сабаленка застаецца першай ракеткай свету. Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок — на 19-е месца. Аляксандра Сасновіч тыдзень таму была 86-й ракеткай свету, цяпер — 89-я.
Разрыў паміж Сабаленка і Ігай Свёнтак з Польшчы (былой першай ракеткай свету), якая займае другое месца ў сусветным рэйтынгу, скараціўся да 590 ачкоў. Адбылося гэта дзякуючы перамозе Свёнтак у Пекіне, а Арына Сабаленка дайшла толькі да чвэрцьфіналу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.