Сабаленка зноў стала сёмай ракеткай свету
Арына Сабаленка зноў стала сёмай ракеткай свету. У абноўленым рэйтынгу WTA яна палепшыла сваё становішча і паднялася на адзін радок. Гэта стала магчымым, дзякуючы выхаду ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Маямі, дзе беларуска прайграла першай ракетцы свету аўстралійцы Эшлі Барці.
Упершыню Сабаленка паднялася на 7-ы радок сусветнага рэйтынгу ў студзені 2021-га. Але пасля часова апынулася на 8-м месцы.
Вікторыя Азаранка застаецца 15-й ракеткай свету, Аляксандра Сасновіч з 98-га паднялася на 94-е месца рэйтынгу WTA.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.