Арына Сабаленка паднялася на 7-ы радок у рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка / з архіву Reuters​
Арына Сабаленка / з архіву Reuters​

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка планамерна рухаецца ўверх у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Паводле свежых дадзеных, апублікаваных на сайце WTA, Сабаленка паднялася на тры пазіцыі і цяпер займае 7-е месца. Гэта яе найлепшы паказчык за ўвесь час выступаў.

Перад стартам турніру ў Абу-Дабі — першага ў новым сезоне — яна займала 10-ю пазіцыю. Сабаленка выйграла гэты турнір, у фінале абыграла ў двух сэтах расіянку Вераніку Кудэрметаву — 6:2, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 5 хвілін. Перамога ў Абу-Дабі прынесла Сабаленка дзявяты чэмпіёнскі тытул у турнірах WTA.

Наперадзе ў беларускай тэнісісткі ўдзел у першым у сезоне турніру Вялікага шлема Australian Open. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі пройдзе ў Мельбурне з 8 па 21 лютага.

Яшчэ дзве беларускі трапілі ў першую сотню рэйтынгу WTA: экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка цяпер займае 13-е месца, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 90-й пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі