Сабраныя на БНР-102 сродкі пералічылі на анлайн-канцэрт “Годны Дзень Волі”

Сабраныя на БНР-102 сродкі пералічылі на анлайн-канцэрт “Годны Дзень Волі”

У аргкамітэце па святкаванні Дня Волі БНР-102 вырашылі падтрымаць адзінае мерапрыемства, якое будзе адбывацца ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў Беларусі на 25 сакавіка. У сувязі з тым, што была адклікана папярэдняя заяўка на правядзенне мітынгу-канцэрта ў Мінску на Дзень Волі — 2020, а таксама адменены ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы па святкаванні Дня Волі ў краіне, у аргкамітэце палічылі, што падтрымка анлайн-канцэрта “Годны Дзень Волі 2020” з’яўляецца аптымальнай.


Ніякіх дадатковых умоў аргкамітэт з палітычных партый блогерам не агучваў. Палітыкі заяўляюць, што ўсё, што робіцца па арганізацыі святкавання Дня Волі ў Беларусі, з’яўляецца агульнай справай, і заклікаюць грамадзян далучыцца да акцый, якія можна арганізоўваць не збіраючыся разам: вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на вокнах і балконах сваіх дамоў і кватэр, а таксама запускаць вячэрнія салюты.


Нагадаем, што ў аргкамітэт па святкаванні Дня Волі — 2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух “За Свабоду”, Беларуская партыя “Зялёныя”, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Аб’яднаная грамадзянская партыя. Аргкамітэт рыхтаваў мітынг-канцэрт у сталіцы. Ужо быў вызначаны склад выступоўцаў, а таксама вырашаны ўсе тэхнічныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй мерапрыемства. Аднак праз пандэмію каранавіруса арганізатары спынілі падрыхтоўку мерапрыемства і заявілі пра яго адмену.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі