Сацсетка "Вконтакте" заблакавала старонкі беларускіх "экстрэмісцкіх" СМІ

"Вконтакте" забанілі старонкі беларускіх СМІ / pixabay.com
"Вконтакте" забанілі старонкі беларускіх СМІ / pixabay.com

Сацсетка "Вконтакте" заблакавала старонкі выданняў “Зеркало”, “Медиазона. Беларусь”, канала "Белсат" і суполку праваабарончага цэнтра “Вясна” на тэрыторыі Беларусі. Зрабіць гэта запатрабавала беларускае Міністэрства інфармацыі.

Тэхпадтрымка сацсеткі піша, што заблакавала старонкі згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 арт. 38 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Там ідзе гаворка пра інфармацыю, “накіраваную на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці ці якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, у тым ліку якая прапагандуе ці падахвочвае да самагубства, іншай інфармацыі, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам РБ”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі