Сацыяльная сетка Вконтакте разаслала расіянам віншаванні па-ўкраінску
Сацыяльная сетка Вконтакте разаслала карыстальнікам з Расіі навагоднія віншаванні на ўкраінскай мове.
“З прийдешнім святом! Привiтайте друзiв з Новим роком”, — напісана ў паведамленні.
Адміністрацыя сацыяльнай сеткі пакуль ніяк не пракаментавала гэты выпадак, піша Lenta.ru
Сёлета ў чэрвені ў Кіеве спыніла працу ўкраінскае прадстаўніцтва Вконтакте. Гэтая сетка была заблакаваная ва Украіне праз распаўсюд непажаданай рэкламы ды іншага кантэнту. Пад забарону трапілі таксама Одноклассники, Яндэкс, а таксама шэраг іншых расійскіх рэсурсаў.