Салігорскі "Шахцёр" стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе
Салігорскі "Шахцёр" стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. 22 траўня ў матчы 9-га тура гарнякі ў гасцях абыгралі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0. У іншым паядынку "Віцебск" разграміў "Энергетык-БДУ" — 3:0. "Шахцёр" набраў 21 ачко, у брэсцкага "Дынама" 20 ачкоў і матч у запасе. "Іслач" і БАТЭ маюць па 18 балаў і таксама па адной гульні ў запасе.
24 траўня сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Іслач", БАТЭ і "Слуцк", "Дняпро" і "Гомель". 25 траўня згуляюць "Мінск" і "Гарадзея", "Славія" і мінскае "Тарпеда", брэсцкае "Дынама" і "Нёман".