Самалёт "Белавія" вылецеў з Егіпта ў Беларусь, а пасля вярнуўся назад
17 лютага самалёт "Белавія" вылецеў з Егіпта ў Беларусь, а пасля вярнуўся назад. У авіякампаніі заявілі, што ўзнікла патрэба "праходжання дадатковая праверкі".
Гаворка ідзе пра рэйс В2-8216 з Шарм-эль-Шэйха ў Мінск. Пры вылеце ў камандзіра экіпажу "ўзніклі сумненні ў поўнай спраўнасці працы адной з сістэм самалёта". У 11:58 самалёт прызямліўся ў Шарм-эль-Шэйху "ў штатным рэжыме". Цяпер праводзіцца дадатковая тэхнічная праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.