“Самазванцы і самапрызначэнцы”: як ствараюць протапарламент — эфір з Бекішам

Яраслаў Бекіш / Еўрарадыё
Яраслаў Бекіш / Еўрарадыё

Абвешчаная яшчэ ў жніўні 2022 года трансфармацыя Каарданацыйнай рады ў пашыраны прадстаўнічы орган кшталту протапарламента нібыта набліжаецца да завяршальнай стадыі. Але чым бліжэйшы гэты момант, тым больш пытанняў гэтая яшчэ не да канца сфармаваная структура выклікае. І не толькі пра тое, як нехта можа лічыцца прадстаўніком народа без працэдуры выбараў, але і пра тое, якія ў гэтага протапарламента будуць стасункі з кабінетам міністраў дэмсіл… выбачаюся, з Аб’яднаным пераходным кабінетам пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай


Ці могуць сябры пашыранай Каардынацыйнай рады лічыцца прадстаўнікамі народа і ці не зашмат для адной дэмакратычнай Беларусі двух прорапарламентаў — калі нешта атрымаецца ў Форума дэмакратычных сіл? Якія рэальныя пытанні могуць вырашаць сябры КР і хто іх рашэнні/рэкамендацыі будзе выконваць? Ці будзе КР уплываць на працэсы фармавання складу АПК? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, сузаснавальнік таварыства “Зялёная сетка”, спецыяліст па разумных гарадах Яраслаў Бекіш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі