Саміт “Вялікай сямёркі”: як змянілася позва за год

Саміт “Вялікай сямёркі” / worldnationnews
Саміт “Вялікай сямёркі” / worldnationnews

Тэма вайны ва Украіне займае цэнтральнае месца на саміце “Вялікай сямёркі”, які адкрыўся сёння. Паводле слоў прэзідэнта Еўразвяза Шарля Мішэля, вайна дэманструе, што свет змяніўся з часоў леташняга саміту, які праходзіў у брытанскім Корноулле, піша ВВС.

Год таму на саміце “сямёркі” абмяркоўвалі наступствы пандэміі і глабальнае пацяпленне.

Вялікая сямёрка — неафіцыйны міжнародны клуб, які яднае Вялікабрытанію, Германію, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Сёлета саміт праходзіць у нямецкай Баварыі.

Чакаецца, што заходнія лідары прадэманструюць адзінства і гатоўнасць даць рады адразу двум выклікам: вайне ва Украіне і эканамічнаму крызісу.

Гатовасць справіцца з абедзвюма праблемамі агучыў Шарль Мішэль. Як ён кажа, краіны “сямёркі” падзяляюць адны і тыя ж мэты: “перакрыць кісларод расійскай вайсковай машыне, клапоцячыся пры гэтым пра эканоміку”. Паводле яго словаў, ЕЗ працягне аказваць фінансавую, гуманітарную і палітычную падтрымку Украіне. Аб'яднанне таксама мае намер падтрымаць аднаўленне краіны.

Перад пачаткам Саміту прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што, па яго думцы кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін лічыў, "што нейкім чынам НАТО распадзецца, а “Вялікая сямёрка” расколецца".

“Мы гэтага не зрабілі і не збіраемся”, — сказаў Байдэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі