Самы вядомы беларускі гандбаліст аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Самы вядомы беларускі гандбаліст аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Самы вядомы беларускі гандбаліст аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры. 35-гадовы Сяргей Рутэнка, былы гулец зборнай Беларусі і "Барселоны", правёў спецыяльную прэс-канферэнцыю ў Мінску. Паводле слоў Рутэнкі, у яго былі варыянты працягнення кар'еры (каля дзясятка), але ў выніку ён вырашыў развітацца з вялікім спортам.

Сяргей Рутэнка пачаў гуляць у мінскім "Аркатроне", пасля пераехаў у Славенію, неўзабаве прыняў славенскае грамадзянства. Пазней беларус пераехаў у Іспанію, дзе стаў гульцом "Барселоны" (да 2015 года), самым дарагім гандбалістам планеты (сума яго трансфера склала рэкордныя 1,2 млн еўра). У 2008 годзе Рутэнка прыняў іспанскае грамадзянства. Неўзабаве пасля гэтага гандбаліст захацеў выступаць за беларускую зборную і атрымаў такое права восенню 2010-га, стаў яе капітанам.

Самы вядомы беларускі гандбаліст аб'явіў пра завяршэнне кар'еры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі