Самымі крымінальнымі абласцямі Беларусі з'яўляюцца Магілёўская і Гомельская

Узровень злачыннасці вырас

Узровень злачыннасці вырас / edinstvo.by

Самымі крымінальнымі абласцямі Беларусі з'яўляюцца Магілёўская і Гомельская. Паводле Белстата, узровень злачыннасці ў краіне ў 2018-2023 гадах вырас на 5%.

Найбольш злачынстваў здзейснена ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці і ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Там крыміналу ў паўтара разы больш, чым у сярэднім па РБ. Трэцяе месца ў гэтым антырэйтынгу заняў Клічаўскі раён Магілёўшчыны.

У 2018-2023 гадах злачыннасць знізілася ў Віцебскай і Мінскай абласцях (у іншых рэгіёнах, у тым ліку і ў Мінску, назіраўся рост). Самымі спакойнымі аказаліся тры раёны Віцебшчыны — Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Глыбоцкі. Аднак менавіта гэтыя раёны лідыруюць у краіне па колькасці самагубстваў.

Самымі крымінальнымі абласцямі Беларусі з'яўляюцца Магілёўская і Гомельская
Глыбоцкі міліцыянер кантралюе "выхаваўчую працу" / vg-gazeta.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі