Самыя папулярныя беларускія кліпы 2016 года. Топ-10
Падводзячы музычныя вынікі года, нельга не згадаць кліпы беларускіх выканаўцаў, якія набралі мільёны праглядаў на youtube. А такіх хапае. Прадказальна, на першым месцы з амаль 6 мільёнамі праглядаў апынуўся гурт IOWA з Магілёва, які цяпер працуе ў Расіі. Кліп Макса Каржа "Слова пацана" мае 5,5 мільёнаў праглядаў і другое месца. Далей у пяцёрцы — зноў два кліпы IOWA і Макс Корж, якія маюць прыблізна па 1,5 мільёна праглядаў.
На шостым месцы апошні мільённік — кліп на песню "12 обезьян" гурта BRUTTO. У кліпа вельмі просты сюжэт: тры ўдзельнікі гурта сядзяць вакол вогнішча і спяваюць пад гітары. На сёмым месцы таксама BRUTTO з кліпам на песню "Середні віки" і паўмільёнам праглядаў. На восьмым месцы гурт Дразды з правакацыйным кліпам "Не танцую!" (18+), ён мае 417 тысяч праглядаў. На дзявятым месцы з амаль 98 тысячамі праглядаў — відэа гурта BRUTTO "Чайка". Выкладзены кліп зусім нядаўна і толькі набірае папулярнасць. Сюжэт яго падобны на кліп "12 обезьян", але яшчэ больш мінімалістычны — няма вогнішча і леса, толькі тры ўдзельнікі гурта сядзяць у пустым памяшканні і спяваюць пад гітары. На дзясятым месцы з 95 тысячамі — кліп адноўленага беларуска-расійскага праекта Мантана "Песни петь".
Ужо пасля публікацыі нам нагадалі, што мы прапусцілі два кліпа, якія таксама далі рады па праглядам: гэта Без Билета - "Аляска" і Макс Корж - "Стилево", якія маюць па 104 і 820 тысяч праглядаў.
5 936 457
5 535 894
1 553 597
1 459 129
1 449 757
1 028 167
580 545
418 359
98 463
95 020
Многія беларускія кліпы не маюць такой вялікай колькасці праглядаў, але не менш вартыя лічыцца найлепшымі кліпамі 2016 года. Таму Еўрарадыё склала яшчэ адзін спіс з васьмі кліпаў, якія лічыць аднымі з найлепшых беларускіх відэа 2016 года.