Санкцыі супраць беларускага рэжыму ўвяла Новая Зеландыя
Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Беларусі, паведамляе BPN.
Пад іх трапілі 27 фізічных асобу. У іх ліку — Аляксандр Лукашэнка, а таксама шэраг военачальнікаў ды іншых асоб, якія падтрымалі вайну Расіі супраць Украіны.
Акрамя таго пад санкцыі трапілі чатыры юрыдычныя асобы. Гэта Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, кампанія Synesis, прадпрыемства "ОКБ ТСП" і кампанія "Абаронныя ініцыятывы".
Новая Зеландыя і раней далучалася да санкцый супраць беларускага рэжыму. Таму ў красавіку 2022-га беларускі ўрад уключыў яе ў спіс "недружалюбных" краін, якім Лукашэнка сваім указам дазволіў прыпыніць плацяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.