Санслужба забараніла купанне на 28 пляжах Беларусі
Купанне, ілюстрацыйнае фота
За тыдзень санітарны нагляд праверыў 364 зоны адпачынку каля вады. У выніку было вырашана забараніць купанне на 28 пляжах, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Спецыялісты даследавалі 939 пробаў вады. 41 з іх не адпавядала гігіенічным нормам.
Пад забарону на купанне трапілі наступныя месцы:
месца адпачынку на левым беразе Заходняй Дзвіны ў Полацку,
зоны адпачынку на Заходняй Дзвіне ў раёне моста і ратавальнай станцыі ў Наваполацку,
пляжы Каскад-1 і Каскад-2 e Гомелі,
пляж на Бярэзіне ў Светлагорску,
пляж на Бярэзіне ў Парычах,
тры зоны на рацэ Сож у Гомельскім раёне,
сажалка ў Вялікай Бераставіцы,
гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве ды інш.
Таксама ў Мінздароўя падрыхтавалі інтэрактыўную мапу, на якой можна паглядзець месцы, дзе забаронена купацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.