Белгідрамет праз спёку абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі
У Беларусі захоўваецца гарачае надвор'е
Сіноптыкі абвясцілі на суботу ў Беларусі чырвоны ўзровень небяспекі. Чакаецца моцная спёка. Мяркуецца, што днём 13 ліпеня ў многіх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне +35 +37°С. У Мінску абяцаюць +30, пасля абеду магчымы дождж.
У нядзелю ноччу і днём на большай тэрыторыі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніца. Уначы будзе +17...+ 24 °С, днём — ад +25°С на захадзе да +37°С на паўднёвым усходзе.
Еўрарадыё сабрала рэкамендацыі, як не атрымаць у такую спёку цеплавы ўдар і што рабіць, калі ўсё ж з'явілася недамаганне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.