Сасновіч палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу WTA
20 чэрвеня апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Аляксандра Сасновіч палепшыла ў ім сваё становішча дзякуючы таму, што дайшла да чвэрцьфіналу турніру ў Берліне. Цяпер Сасновіч 34-я ракетка свету (дагэтуль была 38-й). Арына Сабаленка была пятай ракеткай свету, а стала шостай. Вікторыя Азаранка з 19-га месца апусцілася на 20-е.
Па-ранейшаму ў сусветным рэйтынгу ўпэўнена лідыруе Іга Свёнтак з Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.