Сасновіч у Берліне абыграла Азаранку, іх паядынак пачаўся яшчэ ў аўторак

Заўзятары на трыбуне / https://www.facebook.com/bett1open/
Заўзятары на трыбуне / https://www.facebook.com/bett1open/

Аляксандра Сасновіч (70-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Берліне. У стартавым паядынку яна абыграла Вікторыю Азаранка (19) — 6:4, 6:4. Паядынак беларускіх тэнісістак пачаўся яшчэ ў аўторак. З-за цемры на корце яго спынілі ў другім сэце пры ліку 1:1. Гульня аднавілася ў сераду, і Сасновіч давяла яе да перамогі.

У 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Марыяй Сакары з Грэцыі, восьмай ракеткай свету.

У другім крузе турніру згуляе і Арына Сабаленка (2), якая ў чацвер сустрэнецца з расіянкай Веранікай Кудэрметавай (13).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі