Савет Федэрацыі Расіі даў дазвол Пуціну на выкарыстанне войскаў за мяжой
Савет Федэрацыі Расіі сёння адзінагалосна прагаласаваў за выкарыстанне расійскіх войскаў за мяжой. Раней па адпаведны дазвол да верхняй палаты парламента звярнуўся расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў патлумачыў, што пытанне тычыцца Сірыі, прэзідэнт якой звярнуўся да расійскіх уладаў з просьбай ад аказанні ваеннай дапамогі. Іваноў падкрэсліў, што гаворка ідзе выключна ад аперацыі ваенна-паветраных сіл, а выкарыстанне вайскоўцаў на зямлі выключанае, перадае ria.ru
Паводле расійскай Ваеннай дактрыны, лічыцца правамерным выкарыстанне арміі для супраціву агрэсіі супраць Расіі або яе саюзнікаў, падтрымання міру па рашэнні Савету Бяспекі ААН, іншых структур калектыўнай бяспекі, а таксама для абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца за межамі Расійскай Федэрацыі.
Апошні раз Пуцін прасіў у Савета Федэрацыі дазвол на выкарыстанне войскаў падчас анэксіі Крыму.
Фота: ria.ru