Савет федэрацыі Расіі заклікае не ўводзіць войскі ва Украіну
Старшыня верхняй палаты расійскага парламенту Валянціна Матвіенка настойвае на працягу перамоваў для вырашэння крызісу ва Украіне.
Спікер лічыць, што неабходна дамагацца выканання ўжо дасягнутых дамоўленасцяў, перадае ИТАР-ТАСС.
“Нельга разглядаць такія сцэнарыі, не трэба кідацца абвінавачваннямі адзін у аднаго: Захад у Расію, Расія ў Захад”, — заявіла яна журналістам.
“Трэба сядаць усім разам і працягваць дыялог, перамовы і дамагацца выканання тых дамоўленасцяў, якія дасягаюцца. У гэтым ключы і будзе паспех”, — упэўненая Матвіенка.
Таксама яна лічыць, што ў ЗША няма падставаў патрабаваць увядзення новых санкцыяў у дачыненні Расіі. “Закліка Абамы да чарговай хвалі санкцыяў для нас незразумелы. Няма падставаў, няма ніякіх прычын нейкія санкцыі выкарыстоўваць у дачыненні Расіі”, — сказала старшыня СФ.
Валянціна Матвіенка выказала спадзеў, што “гэтыя заявы не будуць рэалізаваныя”. “Нам трэба далей разам працаваць для таго, каб выцягнуць Украіну з гэтага хаосу, з найглыбейшага крызісу”, — падкрэсліла яна.