Савет Рэспублікі ўхваліў пагадненне аб адмене віз з Турцыяй

У адпаведнасці з гэтым законапраектам, грамадзяне дзвюх дзяржаваў маюць права ўязджаць, выязджаць, ехаць транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі другой краіны без візаў не больш за 30 дзён з часу ўезду. Агульны тэрмін такога знаходжання не павінен перавышаць 90 дзён на працягу года з даты першага ўезду, інфармуе "Интерфакс-Запад".



Як паведамляла Еўрарадыё, бязвізавы рэжым з Турцыяй можа пачаць працаваць вясной 2014 года.



Дарэчы, паводле звестак Белстата, летась нашу краіну наведалі 17100 туркаў, у Турцыю ж з'ездзілі 81200 беларусаў.
 

Польшча прапануе Беларусі пайсці на ўзаемную адмену візаў
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі