Сайт MOST і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі

Сайт MOST і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі

28 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў "экстрэмісцкай прадукцыяй" сайт MOST, яго суполкі ў сацсетках "Вконтакте" і Фэйсбуку, а таксама канал у Telegram.

Гэты сайт робяць беларускія журналісты, якія праз палітычную сітуацыю былі вымушаныя эміграваць у польскі Беласток. Яны пішуць пра падзеі, якія адбываюцца на скрыжаванні Беларусі і Польшчы. Праекту ўсяго чатыры месяцы.

Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч у каментары прэс-службе БАЖ назваў рашэнне чаканым: "Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана экстрэмісцкай". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі