Сайту футбольнага клуба "Энергетык-БДУ" прыпынілі хостынг
Сайт ФК "Энергетык-БДУ" застаўся без хостынгу / pixabay.com
Футбольны клуб "Энергетык-БДУ" застаўся без сайта, заўважыла Tribuna.com.
Хостынг сайта прыпынены. Абвестка пра гэта з'яўляецца пры спробе зайсці на інтэрнэт-старонку клуба.
Як распавядала Еўрарадыё, днямі "Энергетык-БДУ" быў пазбаўлены срэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі 2022 года і аштрафаваны на 74 тысячы рублёў.
Гэта стала вынікам карупцыйнага скандалу з дамоўнымі матчамі ў вышэйшай лізе, якія арганізоўвала кіраўніцтва салігорскага ФК "Шахцёр". Сам салігорскі клуб застаўся без залатых медалёў, дзясяткі ягоных гульцоў атрымалі дыскваліфікацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.