Саюз беларускіх пісьменнікаў прыраўнялі да дармаедаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў прыраўнялі да дармаедаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускі ПЭН-цэнтр нечакана не ўвайшлі ў лік 13 творчых саюзаў, вызначаных Міністэрствам культуры. Адпаведная пастанова за 30 студзеня ў 2017 года ўступіла ў сілу 17 лютага, за тры дні да моманту, калі беларусам трэба заплаціць "падатак на дармаедства" за 2015 год.


Дагэтуль сябры ўсіх творчых саюзаў былі вызваленыя ад скандальнага падатку, у тым ліку і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Па словах яго старшыні Барыса Пятровіча, падатковая не мела прэтэнзій да сяброў саюза:


"Па прапанове Міністэрства па падатках мы ім даслалі спіс сяброў нашага саюза і яны разаслалі яго па сваіх установах. Да гэтай пастановы Мінкульта Міністэрства па падатках прэтэнзій да сяброў нашага саюза не мела".

Саюз беларускіх пісьменнікаў прыраўнялі да дармаедаў

Паводле Барыса Пятровіча, саюз мае такія юрыдычныя правы, як і іншыя творчыя саюзы. Напрыклад, як Саюз пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, які ёсць у спісе творчых саюзаў.


Міністэрства культуры збірала спіс творчых саюзаў амаль два гады.

Так выглядае цяпершні спіс творчых саюзаў:


1. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская гільдыя акцёраў кіно".


2. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз архітэктараў".


3. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз дызайнераў".


4. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў".


5. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз
кінематаграфістаў".


6. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз кампазітараў".


7. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх
крытыкаў".


8. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці".


9. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз музычных дзеячаў".


10. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз тэатральных дзеячаў".


11. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз мастакоў".


12. Грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".


13. Беларускае грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі