"СБ" пра Льюіса: Чалавек узяў у нас добры аўтамабіль, а вяртае дабітае "карыта"

"СБ" пра Льюіса: Чалавек узяў  у нас добры аўтамабіль, а вяртае дабітае "карыта"

Пройгрышы беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі натхнілі на палымяную філіпіку газету "СБ. Беларусь сегодня". Журналіст выдання Сяргей Канашыц знайшоў нечаканую паралель, параўнаўшы хакейную зборную... з аўтамабілем:

"Першы раз Дэйв Льюіс сутыкнуўся з нашай камандай на Алімпіядзе ў Ванкуверы, дзе хлопцы, кіраваныя Міхаілам Захаравым (Льюіс быў памочнікам), змагаліся на лёдзе, як тыгры. І са шведамі, і са швейцарцамі. Не глядзелі на рэгаліі сапернікаў. Дый уступіўшы на пасаду галоўнага трэнера ў 2015-м, Дэйв таксама прыняў добрую каманду: на хатнім чэмпіянаце свету толькі самай дробязі не хапіла для таго, каб перамагчы ў плэй-оф шведаў і выйсці ў паўфінал. Выдатна выглядалі на ЧС-2015 у Астраве. Гэта значыць, па сутнасці, што атрымліваецца? Чалавек узяў у нас аўтамабіль у добрым стане, абяцаючы "прапампаваць" яго да стану "Ферары", а праз тры гады вяртае натуральнае дабітае "карыта", па-філасофску заяўляючы пра боль і разважаючы пра тое, што нельга параўноўваць Астраву і цяперашні Капенгаген. Гэта мы і самі бачым. Пытанне: чаму?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі