СБУ: абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй сёння не будзе

СБУ: абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй сёння не будзе

Абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй сёння не будзе, заявілі ў СБУ. Аднак няма "ніякіх перашкод, усё ідзе планава", інфармуе УНІАН. Адзначаецца, што канчатковай даты абмену яшчэ няма.

Яшчэ ўначы 30 жніўня з'явіліся паведамленні пра тое, што абмен палоннымі нібыта ўжо адбыўся. З'яўляліся звесткі пра самалёт, які прыляцеў з Расіі праз Эстонію. Аднак Офіс прэзідэнта Украіны паведаміў, што гэта дэзынфармацыя, перамовы пра абмен яшчэ не закончаныя. Пазней гэта пацвердзілі і ў СБУ.

Чакаецца, што на волю мусяць выйсці дзясяткі ўкраінцаў, у тым ліку і маракі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі