СБУ Украіны апублікавала відэа з палоннымі расійскімі вайскоўцамі

18 сакавіка Служба бяспекі Украіны прадэманстравала чарговы доказ прысутнасці расійскіх салдат тэрміновай службы на ўкраінскай тэрыторыі. Гэта відэа, якое было знятае ў жніўні мінулага года ў Ілавайску. Там украінскія вайскоўцы знаходзіліся ў акружэнні, аднак здолелі захапіць групу расіян 1994 і 1995 гадоў нараджэння. Хлопцы распавялі на камеру, што служылі ў Расіі ў 6-й асобнай танкавай брыгадзе і 31-й дэсантна-штурмавой брыгадзе. На ўкраінскай тэрыторыі апынуліся незаконна ў складзе сваіх падраздзяленняў, якія ваявалі на баку баевікоў.

На відэа ўкраінскі вайскоўвец кажа: "Мамы, таты, глядзіце, вашы дзеці тут, яны жывыя, яны здаровыя. І калі ў нас атрымаецца, мы выведзем іх адсюль жывымі і здаровымі. Зразумейце нас, нам не патрэбная лішняя кроў. Але вы там у Расіі пастарайцеся, каб іншыя такія дзеці не ехалі на гэтую зямлю".

Як раней распавядалі ўкраінскія байцы, падчас выхаду з акружэння ўкраінская калона была расстраляная расіянамі з засады. Палонныя расійскія байцы верагодна загінулі.

УНІАН адзначае, што відэазапіс трапіў у СБУ ад байцоў батальёна "Данбас", якія толькі нядаўна былі вызваленыя з палону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі